ISO 639 — адзін з міжнародных стандартаў, які змяшчае спіс кодаў для моў. Стандарт ISO 639 складаецца з некалькіх частак, дзве з іх апублікаваныя, астатнія яшчэ распрацоўваюцца.
У стандарце ISO 639-2 змешчаны ўсе мовы, пералічаныя ў ISO 639-1, але дабаўлены коды для моўных варыянтаў. Напрыклад, ISO 839-1 для французскай мовы мае толькі адзін код — fr, але ISO 639-2 мае тры коды: fre/fra для сучаснай французскай, frm для сярэдневяковай французскай (1400—1800), і fro для старажытнай французскай (842—1400).
Для 22 моў стандарт ISO 639-2 змяшчае два коды — бібліяграфічны (ISO 639-2/B) і лексікаграфічны/тэрміналагічны (ISO 639-2/T).
Прыклад кодаў: